15-16 верасня з удзелам біскупа Казіміра Велікасельца, прадстаўнікоў улады, святароў, сясцёр законных, мясцовых парафіян і гасцей, адбыліся юбілейныя ўрачыстасці пасвячэння касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Грушаўцы і касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі. Юбілейная ўрачыстасць распачалася 15 верасня ў в. Грушаўка. А 17.00  парафіяне і госці сабраліся ў святыні, каб узнесці падзяку Богу за Касцёл. …