У гэтым годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны —перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

У гэтых мэтах установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.

Фота з інтэрнэта