Гэты дзень з’яўляецца трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 327 дзён.

Гістарычныя падзеі 8 лютага

У 1863 годзе міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад’ютант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.

Хто нарадзіўся 8 лютага

1810 год: Іван Хруцкі, беларускі мастак. 1886 год: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.

1889 год: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.

1921 год: Іван Мележ, беларускі пісьменнік.

1947 год: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік-фантаст Жуль Верн, расійскі хімік Дзмітрый Мендзялееў і амерыканская актрыса Лана Цёрнер.

8 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: «Фёдар Студзіт зямлю студзіць». У гэты дзень для імянінніка варылі гарохавую кашу. Верылі, што калі ён яе з’ясі, будзе здаровы ўвесь наступны год. Калі ў небе бачылі бледны месяц, гэта прадвяшчала снегапад. Чысты захад нагадваў пра надыход халадоў.

Sputnik