У гэтыя зімовыя святочныя дні,калі ў паветры пануе ўрачыстая атмасфера радасці, благадаці, узаемадапамогі, калі на калядныя святкі дзеці збіраюцца са сваімі бацькамі заадным сталом, хочацца яшчэ раз звярнуць увагу да людзей сталага ўзросту. Хочацца яшчэ раз праявіць клопат і ўвагу ў дачыненні да старэйшых, каб мы змаглі праявіць свае лепшыя душэўныя якасці,развіўшы дыялог пакаленняў.

У агагарадке Вербавічы пражывае Ганна Міхайлаўна Сямітка,былы настаўнік пачатковых класаў, зараз пенсіянер з вялікім жыццевым вопытам. Першае, што кідаецца ў вочы пры сустрэчы з Ганнай Міхайлаунай ,гэта ўсмешка, шчырая, дабразычлівая. Ганна Міхайлаўна са сваім мужам Мікалаем адзначылі брыліянтавае вяселле, маюць траіх дзяцей, шмат унукаў. Гэта асабістае шчасце, вялікая радасць. Але калі надыходзіць вечар, гэтыя людзі застаюцца сам насам з сабой, цішыней, дапамагаюць фотаздымкі свіх блізкіх.

А ранкам зноў хатнія справы, зноў штодзеныя клопаты. І гэта дапамагае жыць. Ганна Міхайлауна – шчыры. ветлівы чалавек, заўседы рада сустрэчы са школьнікамі, з цікавасцю слухае вучняў, сама не супраць падзяліцца ўспамінамі. Ад усей душы хочацца пажадаць Ганне Міхайлауне і яе сям’і здароўя, міру, спакою. Хутка вясна, а з вясной новыя клопаты, новыя сустрэчы. Добрае сэрца заўседы знойдзе добрых людзей. Дабрыні мы павінны вучыца пастаяна і вучыць гэтаму будучае пакаленне.

Вольга Партыка