У дзень старту зімовай Алімпіяды ў Пекіне нараўляне прынялі ўдзел у раённай лыжні, такім чынам выказаўшы падтрымку беларускім спартсменам.

Лыжня для многіх жыхароў Нараўляншчыны — гэта і здаровы лад жыцця, і дух суперніцтва, і актыўнае баўленне часу.

Арганізатары паклапаціліся аб тым, каб удзельнікі маглі сагрэцца гарачай гарбатай і прадэгуставаць духмяную выпечку.

Сярод жанчын ад 18 да 29 гадоў лідарам стала Юлія Залязоўская. Сярод жанчын ад 30 і старэй — Алена Удовенка.

У забегу сярод мужчын ад 18 да 29 гадоў лідзіраваў Дзяніс Прынеслік. Пераможцам у катэгорыі ад 30 і старэй стаў Аляксандр Шмельцэр.

Лепшымі ў лыжнай эстафеце сярод арганізацый і прадпрыемстваў сталі лыжнікі спецлясгаса.

Віншуем пераможцаў!

Фото Виктора Павлова