Уваскрасенне Хрыста — самая важная праўда нашай веры! Бог не пакідае чалавека сам-насам з яго грахамі і смерцю (пар. Кал 1,13). Ён вызваляе яго ад іх праз Свайго Сына Езуса Хрыста. Праз сваю Пасхальную таямніцу Хрыстос адкрывае нам браму вечнага жыцця (пар. Ян 10,1-21). Ён, як сапраўднае Ягнё Божае, згладзіў грахі свету, а значыць, і нашыя грахі (пар. Ян 1,29), перамог смерць і, уваскрэснуўшы, вярнуў нам жыццё ўсыноўленых дзяцей Божых (пар. Гал 4,5; Эф 1,5). Езус прайшоў праз браму смерці, каб мы былі ўдзельнікамі жыцця; ён уводзіць нас у будучыню: у вечнае жыццё і наша ўваскрашенне.

Бог запрашае нас да такога жыцця, якое прывядзе нас да Збаўлення. Аднаквыбар нас Богам патрабуе чалавечага адказу. Карыстаючыся дарам розуму і вольнай волі чалавек атрымоўвае магчымасць пазнаваць, аналізаваць сітуацыю і прымаць рашэнні. Праз маральную каштоўнасць сваіх учынкаў чалавек можа набліжацца да мэты свайго жыцця або аддаляцца ад яе.

Дзелячыся з вамі, браты і сёстры, Вялікоднаю радасцю, я жадаю вам перш за ўсё сапраўднай веры ва ўваскрасенне Езуса Хрыста. Няхай яна напоўніць вас надзеяй і любоўю. Жадаю вам дару мудрасці Божай, каб сярод штодзённых спраў памятаць пра справы духоўныя (малітва, добрыя ўчынкі, споведзь, святая камунія, удзел у нядзельнай і святочнай Эўхарыстыі, праца над вызваленнем ад грахоў і занагаў, пост і т.п.).

Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць вас сваім благаслаўленнем, здароўем і патрэбнымі ласкамі на шляху да збаўлення.

          Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Айцец Януш Чарнамораў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі.