Гэты дзень з’яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 254 дні.
Якія падзеі адбыліся 21 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 21 красавіка
У 1943 годзе адбыўся Клічаўскі бой – бой партызанскіх фарміраванняў Магілёўскай вобласці супраць гарнізона нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку Клічаў.
Хто нарадзіўся 21 красавіка
1729 год: Кацярына II, расійская імператрыца.
1903 год: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст Ульрых фон Гутэн і Елізавета II, каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.
21 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць старажытнае свята Радаўніцу, Дзень памінання памерлых. Свята бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў. Па адной з версій, паняцце пайшло ад слова «род». На Радаўніцу праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душ сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што «Ісус Хрыстос уваскрос», як уваскрэсне кожны з нас.
