Гэты дзень з’яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

1917 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак.

1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.

У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі.

Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.

Sputnik