Гэты дзень з’яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 4 дні.

Гістарычныя падзеі 27 снежня

У 1991 годзе В’етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 снежня

1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.

1931 год: Юрый Карачун, беларускі графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, нямецкая і амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.

27 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка. У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі. Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор’е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў чароды і громка крычаць, варта чакаць маразоў.

Sputnik