Гэты дзень з’яўляецца трыста сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 18 дзён.

Гістарычныя падзеі 13 снежня

У 1894 годзе ў Познані (цяпер Польшча) выйшаў паэтычны зборнік Францішка Багушэвіча «Смык беларускі».

Хто нарадзіўся 13 снежня

1919 год: Валяр’яна Жолтак, беларуская мастачка.

1936 год: Мікола Воранаў, беларускі пісьменнік.

1941 год: Мікола Маляўка, беларускі паэт, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі паэт Генрых Гейнэ і вакалістка гурта Evanescence Эмі Лі.

13 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Андрэя Першазванага. Ён быў братам апостала Пятра і вучнем Хрыста. Апостал Андрэй лічыцца заступнікам маракоў і сямейнага жыцця. Яму маліліся пра поспех у ваеннай справе і абароне радзімы. Дзяўчыны звярталіся да святога Андрэя с просьбамі пра добрага жаніха і шчаслівы шлюб. Каб прывабіць заможнага жаніха, дзяўчыны кідалі ў ноч з 12 на 13 снежня ў вакно манеткі. Чым больш бросіш, тым большы шанс на ўдачу. Калі 13 снежня было ясна і марозна, у наступны год чакалі багаты ўраджай. Снег, які выпаў у гэты дзень, будзе ляжаць да красавіка.

Sputnik