Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 83 дні.

Сёння адзначаецца сусветны дзень пошты.

Гістарычныя падзеі 9 кастрычніка

У 1621 годзе войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.

У 1977 годзе паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна.

Хто нарадзіўся 9 кастрычніка

1924 год: Аляксандр Аксёнаў, беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

1932 год: Іван Калеснік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар і дырыжор Каміль Сен-Санс, рускі жывапісец Мікалай Рэрых, а таксама заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles» Джон Ленан.

9 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Іаана (Яна) Багаслова. Ён таксама напісаў «Апакаліпсіс» – кнігу, якая завяршае Новы Запавет. Лічыцца, што Іаан Багаслоў таксама вучыў людзей пісаць абразы.

У вёсках да гэтага дня заканчвалі сеяць азімыя. У народзе казалі: «Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова«. У вёсках пачыналі пасылаць сватоў і гуляць вяселлі.

Назіралі за надвор’ем: калі ў гэты дзень ідзе дождж, на працягу наступных тыдняў будзе дрэннае надвор’е, а калі цёпла і сонечна – дажджлівым будзе пачатак лета.