Гэты дзень з’яўляецца трыста трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.

Гістарычныя падзеі 29 лістапада

У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адстаўшых войск і абозаў, загадаў спаліць масты.

У 1982 годзе адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце».

Хто нарадзіўся 29 лістапада

1908 год: Яўген Красоўскі, беларускі мастак.

1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.

1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсер і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.

29 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матфея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень. Існавала прыслоўе: «На Мацея зіма пацее». Гэта значыць, што зімовае надвор’е пакуль што не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла. Чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку. На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.

Sputnik