Гэты дзень з’яўляецца трыста дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 40 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень прывітанняў, а таксама Сусветны дзень тэлебачання.

Гістарычныя падзеі 21 лістапада

У 1910 годзе ў Мінску быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены.

У 1926 годзе быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), зараз Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 21 лістапада

1869 год: Казімір Стаброўскі, беларускі жывапісец, педагог.

1925 год: Сямён Герус, беларускі графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Вальтэр і ісландская спявачка Б’ёрк.

21 лістапада ў народным календары

Сёння адзначаецца Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных сіл бясплотных. Архангел Міхаіл лічыўся заступнікам ад грому. У гэты дзень унукі наведвалі сваіх бабуль і ўвогуле хадзілі адзін да аднаго ў госці. З Міхайлава дня ў асобных раёнах Беларусі жывёлу заганялі на зіму ў хлеў. Звычайна на Міхайлаў дзень бывае пацяпленне. У народзе казалі: «На Міхайлу раздарожжа – да зімовага Міколы шляху не будзе». Дзень Міколы наступаў амаль праз месяц. Калі ранкам на Міхайлу быў мароз, лічылася, што ў снежні і студзені будзе шмат снегу. Туман жа сведчыў пра адлігу.

Sputnik