Гэты дзень з’яўляецца трыста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 59 дзён. У гэты дзень католікі адзначаюць Дзяды.

Гістарычныя падзеі 2 лістапада

У 1939 годзе Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб далучэнні Заходняй Беларусі да СССР і ўключэнні яе ў склад БССР

Хто нарадзіўся 2 лістапада

1836 год: Міхал Андрыёлі, беларускі і польскі ілюстратар і мастак.

1906 год: Дзмітрый Бяляцкі, беларускі медык і навуковец, дзяржаўны дзеяч.

1909 год: Максім Лужанін, беларускі пісьменнік, кінадраматург, перакладчык. 1930 год: Аляксандр Баршчэўскі, беларускі літаратуразнаўца, перакладчык і фалькларыст. Таксама сёння нарадзіліся каралева Францыі Марыя Антуанета і амерыканскі акцёр Берт Ланкастар.

2 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога вялікапакутніка Арцемія. Арцемію маліліся, каб ён пазбавіў «грыжнай хваробы», на якую звычайна пакутвалі хлебаробы, таму што ім прыходзілася насіць цяжкія мяхі з зернем і мукой. У народзе верылі, што народжанага ў гэты дзень абараняе ваўчыца, таму што гэты чалавек вельмі блізкі лесу і яго насельнікам. Вяскоўцы лічылі, што калі воўк перабег дарогу – гэта да шчасця, таму што, калі галодны драпежнік не крануў, значыць, і ліха абыдзе. Воўчае выццё ў гэты дзень прадракала маразы. Калі на дрэвах была шэрань, наступны год будзе неўраджайны.

Sputnik