Гэты дзень з’яўляецца сорак восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 318 дзён. Сёння святкуецца Міжнародны дзень спантаннай праявы дабрыні.

Гістарычныя падзеі 17 лютага

У 1387 годзе паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства.

Хто нарадзіўся 17 лютага

1806 год: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг.

1952 год: Уладзімір Крываблоцкі, беларускі мастак-манументаліст.

1955 год: Уладзімір Вішнеўскі, беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач і кампазітар Арканджэла Карэлі і нямецкі фізік Ота Штэрн.

17 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Міколы Спавядальніка. Гэты дзень у народзе празвалі Мікола Сцюдзёны – звычайна 17 лютага быў моцны мароз. Міколу лічылі не вельмі спрыяльным днём для вандровак, а за тых, хто не быў дома ў гэты дзень, асабліва маліліся. Калі галінкі ялін сагнуліся, будзе снег, роўныя – яснае надвор’е.

Sputnik