Гэты дзень з’яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 328 дзён.

Гістарычныя падзеі 7 лютага

У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.

Хто нарадзіўся 7 лютага

1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.

1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.

1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.

7 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Рыгора Багаслова. У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было нельга, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.

Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор’і ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.

Sputnik