Гэты дзень з’яўляецца трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 331 дзень.

Гістарычныя падзеі 4 лютага

У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Парфен і Аляксандра».

У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.

Хто нарадзіўся 4 лютага

1515 год: Мікалай Радзівіл «Чорны», вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.

1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.

1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.

1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.

1949 год: Уладзімір Шапо, беларускі мастак, графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.

4 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла. Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: «Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс». Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памерзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай льну.

Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.

Sputnik