Гэты дзень з’яўляецца трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 333 дні. Сёння адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.

Гістарычныя падзеі 2 лютага

У 1348 годзе адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.

У 1386 годзе адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.

Хто нарадзіўся 2 лютага

1494 год: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта I Старога.

1536 год: Пётр Скарга, польскі каталіцкі тэолаг, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўніверсітэта.

1957 год: Аляксей Ляляўскі, беларускі рэжысёр. Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Джэймс Джойс і калумбійская спявачка Шакіра.

2 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яўфімія Вялікага, якога ў народзе называлі Яфім або Яўхім. Гэты быў адзін з апошніх дзён, у які яшчэ маглі гуляць вяселле – неўзабаве пачнецца Вялікі пост, падчас якога гэта забаронена.

Лічыцца, што якое надвор’е 2 лютага, такое будзе і на Масленіцу. Калі апоўдні бачна сонца, вясна будзе ранняя. З’яўленне шэрані абяцае замаразкі.

Sputnik