Гэты дзень з’яўляецца дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 338 дзён. Сёння адзначаецца Дзень беларускай навукі.

Гістарычныя падзеі 28 студзеня

У 1577 годзе Мазыр атрымаў герб.

У 1588 годзе быў зацверджаны 3-і Статут ВКЛ.

У 1611 годзе Мінскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч.

У 1798 годзе была заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года.

У 1868 годзе ў Мінску было створана таварыства лекараў.

У 1980 годзе ў Акадэміі навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі.

Хто нарадзіўся 28 студзеня

1919 год: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі.

1940 год: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік.

1943 год: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі піяніст Артур Рубенштэйн і швейцарскі фізік Агюст Пікар.

28 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха і пустэльніка. У народзе казалі: «Павел дзень прыбавіў».

Дні прыкметна становяцца даўжэй, а ночы – карацей. Калі днём на Паўла завіруха, уначы будзе моцны мароз. Крык варон прадвяшчае адлігу, калі яны схаваліся – халады.

Sputnik