Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Валянцінавіч наведаў сацыяльна-педагагічныя цэнтры Нароўлі, Лельчыц і Ельска, а таксама Ельскую дапаможную школу-інтэрнат.

Сенатар павіншаваў дзяцей з надыходзячымі школьнымі буднямі, падарыў выхаванцам партфелі і неабходныя для навучання канцылярскія прыналежнасці. Таксама, у сацыяльна-педагагічныя цэнтры і школу-інтэрнат парламентарыем былі перададзеныя наборы посуду для харчавання дзяцей, татамі, шматфункцыянальная прылада і тэлевізары — у мэтах удасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы і развіцця фізкультурна-аздараўленчага кірунку ўстаноў адукацыі.

«Кожнае дзіця ў нашай краіне мае патрэбу ва ўвазе і клопаце. Няма нічога больш каштоўнага, чым радасць у вачах дзяцей. Мы, як дарослыя, павінны забяспечыць ім шчаслівае дзяцінства і стварыць усе ўмовы для станаўлення іх будучыні»,- адзначыў сенатар.

По матэрыялам Гомельскай мытні