Гэты дзень з’яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.

Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 30 ліпеня

У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна «Беларусь», замяніўшы яго на «губерні Паўночна-Заходняга краю».

Хто нарадзіўся 30 ліпеня

1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

30 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыны Антыахійскай.

У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды асцерагліся пажараў.

Нашы продкі лічылі, што якое надвор’е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халодная, але снегу будзе мала.

Калі да вечара пахаладала, наступны дзень абяцаў быць цёплым і сонечным.

Sputnik