Гэты дзень з’яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 14 мая
У 1659 годзе войска маскоўскіх ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
Хто нарадзіўся 14 мая
1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1869 год: Якаў Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» Марк Цукерберг.
14 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаветных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.
Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам «ярмо«, з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.
Калі раніца была ясная, то лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.
Sputnik