Гэты дзень з’яўляецца сто дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 246 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календарыk.

Гістарычныя падзеі 29 красавіка

У 1984 годзе Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.

Хто нарадзіўся 29 красавіка

1884 год: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык.

1971 год: Дзмітрый Пятровіч, беларускі паэт і кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі матэматык Анры Пуанкарэ і амерыканская актрыса Мішэль Пфайфер.

29 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць старажытнае свята Радаўніцу, Дзень памінання памерлых. Свята бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў. Па адной з версій, паняцце пайшло ад слова «род». На Радаўніцу праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душ сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас.

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Агапіі, Ірыны і Хіёніі, якія былі роднымі сёстрамі.

Гэты дзень лічыўся прыдатным для таго, каб падрыхтаваць насенне на расаду, пасадзіць капусту і агуркі. Да таго, як у Беларусь завезлі бульбу, капуста была амаль асноўнай ежай нароўні з рэпай. «Без капусты на стале пуста«, — казалі ў народзе. Лічылася, што калі саджаць капусту, павязаўшы на галаву платок, качаны будуць крэпкія.

Калі з’явілася шмат хрушчоў, будзе засуха.

Sputni