Цікава прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, у сярэдняй школе № 2 імя І.М. Шаўрэя. У ім прынялі ўдзел усе вучні гэтай навучальнай установы. Васьмікласнікі разам з усёй краінай напісалі Рэспубліканскую дыктоўку «Беларусь — краіна наша», а вучні 7-8 класаў паспаборнічалі ў моўным турніры «Таямніцы роднай мовы».

Дзяўчынкі і хлопчыкі пачатковых класаў намалявалі малюнкі для конкурсу «З’ядналіся з прыродаю душой…»

Пяцікласнікі ў гэты дзень адправіліся ў віртуальную экскурсію па мясцінах роднай зямлі «Табе, мой горад, прысвячаю…»

Выразнае чытанне вершаў «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…», розныя выставы, ды і ўвогуле мілагучнае гучанне беларускага слова на працягу дня, пакінулі прыемныя ўражанні і даказалі, што наша мова — самая лепшая, самая прыгожая і найдаражэйшая ў свеце!

Вольга ПАРТЫКА