Паўсотні сямей прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі нараўлянскага Касцёла. З 13 па 21 мая каталіцкая парафія ў Нароўлі праводзіла акцыю пры падтрымцы каталіцкай дабрачыннай місіі «Карытас-Міласэрнасць». Дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў атрымалі паўсотні сямей Нараўляншчыны. Катэгорыя людзей разнастайная. Гэта шматдзетныя сем’і, сем’і з дзяцьмі-інвалідамі, апякунскія сем’і, дарослыя інваліды і пенсіянеры. — Дабрычыннасць у Каталіцкім Касцёле …
