Вясёлым і цікавым стаў для работнікаў раённай газеты калядны вечар. На прыканцы рабочага дня ў рэдакцыю завіталі калядоўшчыкі, каб павіншаваць нас з адным з самых светлых святаў, якое ўвесь хрысціянскі свет успрымае з радасцю і стараецца сустрэць урачыста — Калядамі.
Размалёваныя і пераапранутыя ў маскарадныя і народныя касцюмы супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з артыстамі дзіцячага тэатральнага калектыву “Маска” весела спявалі калядкі, жартавалі, варажылі, жадалі ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту на ўвесь год.
Столькі шчырасці, столькі пазітыву і прыпаднятага настрою! Свята атрымалася душэўным і добрым. А калядоўшчыкаў, як і патрабуе традыція, работнікі рэдакціі пачаставалі салодкімі падарункамі. Здякуй гасцям рэдакціі за пажаданні і станоўчыя эмоцыі!
Людміла НЕЎМЕРЖЫЦКАЯ, фота і відэа Міхаіла ШАЎЧЭНКІ