Асноўныя нормы застаюцца нязменныя, але з’явіўся ліміт выкарыстання гэтых грошай для аплаты навучання, паведамляе sputnik

У Беларусі набыло моц абмежаванне на выкарыстанне сямейнага капіталу пры аплаце вучобы, вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі №311, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней адзін з пунктаў інструкцыі міністэрства абвяшчаў, што грошы на вучобу з сямейнага капіталу пералічвае Беларусбанк. Дадатковых умоў не было, але зараз з’явіцца штогадовы ліміт. Выдаткі з сямейнага капіталу не павінны будуць перавышаць кошт навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэння запазычанасці за навучанне. Гэтае новаўвядзенне Мінадукацыі ўзгадніла з шэрагам дзяржорганаў і ведамстваў, дзяржканцэрнаў, з прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку і з Беларусбанкам.

Што за капітал

Першая праграма сямейнага капіталу была распачата ў 2015 годзе. Пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга дзіцяці для сямей адкрывалі асаблівы дэпазіт. Сума была ў валюце і складала 10 тыс долараў. З 2020 года правілы выкарыстання капіталу крыху змяніліся, а дэпазіты сталі адкрываць у рублях. Гэта па-ранейшаму «звязаныя» грошы, якія нельга абнаявіць на любыя патрэбы. На гэты момант датэрмінова, гэта значыць, да 18-годдзя трэцяга дзіцяці, расходаванне строга рэгламентавана. Да гэтага часу можна выкарыстоўваць капітал на пэўныя медпаслугі, на паляпшэнне жыллёвых умоў і на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ.