Жыхароў Аляксандраўкі наведалі супрацоўнікі Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» і пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі ксёндз Януш Чарнамораў.
Жыхарам вёскі была аказана дапамога ў выглядзе прадуктовых набораў. Аляксандраўка налічвае 16 жыхароў. Да іх святар наведваецца рэгулярна, каб не толькі дапамагчы матэрыяльна, але і праявіць клопат аб духоўным жыцці людзей гэтага населенага пункту. Яны былі вельмі ўдзячны за аказаную дапамогу, цікавіліся ў духоўнага айца як плённа перажыць Вялікі Пост, які пачаўся 22 лютага ў Папяльцовую сераду.
Вольга Партыка, фота касцёла