Аматараў духмянага напою з АЗС у Нароўлі шмат, аб гэтым сведчаць мноства папяровых шкляначак у лесе зблізку ад дарогі.

Невялічкая латка асфальту ў лесапаласе па дарозе на Кіраў высцелена папяровай тарай пэўнай гандлёвай маркі. Мабыць, у гэта месца прыязджаюць людзі, якія любяць піць каву далей ад чужых вачэй і не ведаюць, што лес — гэта не звалка.

Не ведаюць аб гэтым і тыя, хто звозіць сюды старую сантэхніку і іншае смецце. Ім усё роўна на тое, што за некалькі дзесяткаў метраў знаходзяцца месцы для адпачынку. Яны лічать, што гэта не іх клопат, і мабыць спадзяюцца на таго янота, што глядзіць з плакатаў размешчаных па ўсім горадзе.

Алеся ЛІТВІН, фота аўтара