24.12.2023:

22.00 — начная Пастэрка ўрачыстасці Нараджэння Пана ў Нароўлі.

25.12.2023:

11.00 — святая Імша ў Нароўлі;

12.30 — святая Імша ў Грушаўцы. З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана.

24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.

У суботу 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

Узначаліць урачыстую цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак прамой трансляцыі ў 22.20.

Адразу пасля заканчэння трансляцыі з Мінска, 25 снежня у 0.05 на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца ўключэнне з базылікі святога Пятра ў Ватыкане, са святой Імшы Пастэркі з удзелам Святога Айца Папы Францішка.

Раніцай у нядзелю 25 сакавіка ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» з віншавальным словам на Божае Нараджэнне звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў 17.15 на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Францішка.

Ксёндз Януш Чарнамораў, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі.