Без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), перадае БЕЛТА.

«Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага — гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным. Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі. Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі», — падкрэслiў беларускi лiдар.

ЛУКАШЭНКА: ФЕСТЫВАЛЬ У АЛЕКСАНДРЫI ЎВАСАБЛЯЕ СПРАДВЕЧНУЮ СПАДЧЫНУ БЕЛАРУСI

«І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Народы аб’ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння!» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

ЛУКАШЕНКО РАССКАЗАЛ РЕЦЕПТ МИРА И СОГЛАСИЯ