Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 79 дзён.

Гістарычныя падзеі 13 кастрычніка

У 1795 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.

У 1929 годзе ў Мінску пачаўся рух трамваяў.

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй.

У 1999 годзе была створаная Віцебская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 13 кастрычніка

1847 год: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.

1888 год: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

1896 год: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва.

Таксама сёння нарадзіліся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр і французскі спявак-шансанье Іў Мантан.

13 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Грыгорыя, які паходзіў з роду грузінскіх цароў.

У народзе Грыгорыя называлі Рыгор Саламяны, таму што ў гэты дзень выносілі з хаты матрацы, вытрасалі з іх старую салому. Па стане гэтай саломы меркавалі пра здароў’е чалавека: ці не падгніла салома, не адсырэла.

13 кастрычніка таксама маці мыла малых дзяцей з рэшата: налівала ў яго цёплую ваду і палівала малога, нібы душам. Гэты дзень лічыўся спрыяльны для вылячэння псуты ў дзяцей.

Калі ў гэты дзень выпаў снег, лічылася, што зіма прыйдзе яшчэ не скора, а лета будзе добрым і ўраджайным.