Гэты дзень з’яўляецца дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 275 дзён.

Гістарычныя падзеі 31 сакавіка

У 1966 годзе ў СССР ажыццёўлены паспяховы запуск першага ў свеце штучнага спадарожніка Месяца.

Хто нарадзіўся 31 сакавіка

1806 год: Іосіф Каржанеўскі, беларускі вучоны-хірург і інфекцыяніст,

1921 год: Анатоль Рудакоў, беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф і матэматык Рэнэ Дэкарт і рускі тэатральны і мастацкі дзеяч Сяргей Дзягілеў.

31 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Іерусалімскага. У гэты дзень стараліся не хадзіць у госці, каб не пакінуць у чужым доме сваю ўдачу. Для таго, каб сядзець дома, былі і прыродныя прычыны: дарогі ў гэты час былі вельмі дрэнныя праз дажджы і паводкі.

Калі да 31 сакавіка ўжо з’явіліся камары, надвор’е будзе сонечнае і яснае. Тое ж самае прадвяшчае прылёт лебедзяў.

Sputnik