Гэты дзень з’яўляецца першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 365 дзён. Наступіў Новы год!

Гістарычныя падзеі 1 студзеня

У 1831 годзе ўлады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

У 1908 годзе ў Беларусі пачала працаваць першая міжгародная тэлефонная лінія Мінск — Барысаў.

У 1919 годзе ў Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.

У 1919 годзе была заснавана Віленская беларуская гімназія.

У 1929 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР.

У 1990 годзе быў створаны Слонімскі драматычны тэатр.

Хто нарадзіўся 1 студзеня

1467 год: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1861 год: Яўхім Карскі, філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства.

1932 год: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.

1937 год: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык

1958 год: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт

1959 год: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык

Таксама сёння нарадзіўся французскі грамадскі дзеяч П’ер дэ Кубертэн.

1 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ваніфацыя Рымскага. Яму моляцца пра цвярозасць і здароў’е. Таксама ў гэты дзень пачынаецца Новы год. На Русі гэта свята было ўстаноўлена толькі ў 1699 годзе царом Пятром Першым. У гэты дзень прынята было адпачываць. Нягледзячы на адносна нядаўнее ўстанаўленне гэтага свята, яно ўжо паспела займець свае традыцыі і забабоны. Напрыклад, лічылася, што нельга 1 студзеня выносіць смецце, інакш будзе бяда. Сяляне лічылі добрым, калі 1 студзеня пойдзе снег – гэта прадвяшчала добры ўраджай збожжа.

Sputnik