Гэты дзень з’яўляецца трыста шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 1 дзень.

Гістарычныя падзеі 30 снежня

У 1667 годзе спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор.

У 1922 годзе адбылося ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

У 1956 годзе вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай.

Хто нарадзіўся 30 снежня

1904 год: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Джозеф Рэдзьярд Кіплінг і французская актрыса Вера Клузо.

30 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць прарока Данііла. У народзе гэты дзень называлі Данііл Зімапаказальнік. Таксама па надвор’і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе май. Калі 30 снежня была завіруха, гэта значыла, што наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду. Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.

Sputnik