Гэты дзень з’яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 263 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 12 красавіка

У 1961 годзе Юрый Гагарын на караблі «Восход-1» здзейсніў першы палёт чалавека ў космас.

Хто нарадзіўся 12 красавіка

1541 год: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

1890 год: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік.

1984 год: Алег Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі падарожнік і географ Мікалай Пржавальскі і іспанская оперная спявачка Мансерат Кабалье.

12 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўная царква адзначае Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі «разгаўляюцца» – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана Лесвічніка, аўтара багаслоўскай кнігі «Лесвіца райская», якая распавядае пра манаскі шлях да духоўнай дасканаласці.

У гэты дзень у вёсках частавалі дамавіка, каб ён не злаваўся, не ламаў рэчы, ды не шкодзіў дамашняй жывёле і гаспадарам дома.

Калі раніца 12 красавіка туманная, летам будзе добры ўраджай збожжа.

Sputnik