Гэты дзень з’яўляецца пяцьдзясят пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 310 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 24 лютага

У 2015 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.

Хто нарадзіўся 24 лютага

1536 год: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра.

1935 год: Рыгор Барадулін, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі «Apple Computer» Сцівен Пол Джобс.

24 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.

Свойскіх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хляве.

Калі на Уласа шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчаюць познюю вясну.

Sputnik