Гэты дзень з’яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.
Гістарычныя падзеі 19 снежня
У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера «Пікавай дамы» П. І. Чайкоўскага.
У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 снежня
1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.
1936 год: Мікалай Чырык, дыктар Беларускага Радыё, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
1946 год: Ларыса Кустова, беларуская архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.
19 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца. У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў’і і шчасці. На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца. Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы вясной.
Sputnik