Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 66 дзён.

У гэты дзень у 1492 годзе быў вынайдзены аловак з грыфелем.

Гістарычныя падзеі 26 кастрычніка

У 2011 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Максіму Багдановічу.

Хто нарадзіўся 26 кастрычніка

1635 год: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1890 год: Янка Пачопка, беларускі аграном і публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Даменіка Скарлаці і амерыканскі палітык Хілары Клінтан.

26 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Карпа, дыякана Папілы, яго сястры Агафонікі і пакутніка Агафадора. Лічылася, што ў гэты дзень можна развітацца з прыгожай «залатой» восенню – далей толькі шэрае неба, чорныя галінкі дрэў, туман, макрэча і снег. У вёсцы рыхтуюць месца для новых пасадак. Таксама прыбіралі ў лазні, чысцілі печ, рабілі настоі з лекавых раслін. У лазні нельга было мыцца аднаму, а таксама пасля захаду сонца. У гэты дзень лячылі людзей, хворых на падучую: чыталі на ваду малітву і давалі яе піць. Перамену надвор’я прадвяшчаў крык пеўня, а калі пачуць яго рана, гэта значыць, будзе дождж. Макрэчу таксама абяцалі чырвоныя аблокі на захадзе.

Sputnik