Гэты дзень з’яўляецца сто дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 241 дзень.

Гістарычныя падзеі 4 мая

У 1995 годзе быў прыняты Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Хто нарадзіўся 4 мая

1715 год: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

1799 год: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік.

1819 год: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог.

1853 год: Станіслаў Нарбут, урач, вучоны-медык, мецэнат.

1932 год: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзілася брытанская актрыса Одры Хепбёрн.

4 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Януарыя і пакутнікаў Прокла, Сосія, Фаўста і іншых.

Калі ў гэты час ужо пачынала квітнець чаромха, лета будзе гарачым. Калі кветак на кусце шмат, улетку будзе шмат дажджоў. Лічылася таксама, што калі лес яшчэ не апрануўся ў лісце, а ў ім ужо спяваюць салаў’і, добрага ўраджаю чакаць не варта.

Sputnik