Гэты дзень з’яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка
У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.
Хто нарадзіўся 17 красавіка
1917 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак.
1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.
17 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.
У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі.
Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.
Sputnik