Гэты дзень з’яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні. Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.

1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.

1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ханс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціны, з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар. Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквалі хаты і жывёлу. Святую ўшаноўвалі як памочніцу ад ліхаманкі. Калі ўдзень было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор’е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

Sputnik