Гэты дзень з’яўляецца дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 274 дні. Сёння адзначаецца Міжнародны дзень птушак і Дзень жартаў.

Гістарычныя падзеі 1 красавіка

У 1557 годзе Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.

У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 красавіка

1940 год: Уладзімір Басалыга, беларускі графік, ілюстратар, калекцыянер.

1941 год: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Мікалай Гогаль і рускі кампазітар Сяргей Рахманінаў.

1 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Хрысанфа і Дарыі. Калі да 1 красавіка пачынала квітнець вярба, пчаляры выносілі вуллі, якія «зімавалі» ў цяпле – лічылася, моцных замаразкаў больш не будзе. У гэты дзень можна было даведацца пра надвор’е на восень: якое 1 красавіка, такім будзе і 1 кастрычніка. Калі рака шуміць у паводку, значыць, вырасце добрая трава.

Sputnik