Гэты дзень з’яўляецца семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 290 дзён.

Гістарычныя падзеі 16 сакавіка

У 1919 годзе ў Гродне выйшаў першы нумар газеты «Бацькаўшчына».

Хто нарадзіўся 16 сакавіка

1890 год: Саламон Міхоэлс, савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Георг Ом і італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.

16 сакавіка ў народным календары

Наступіла масленічная субота. У гэты дзень маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, каб паказаць, у тым ліку з дапамогай кулінарных прысмакаў, якая яна гаспадыня. Таму субота і называлася «Залоўцы».

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўтропія, Клеоніка і Васіліска. У народзе кажуць: «Еўтропій снег топіць». У гэты дзень асабліва адчуваецца надыход вясны. Калі птушкі купаюцца ў снезе, надвор’е будзе добрае. Гусі ляцяць высока – будзе паводка, нізка – калі растане снег, вады будзе мала.

Sputnik