Гэты дзень з’яўляецца пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 311 дзён.

Гістарычныя падзеі 24 лютага

У 2015 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.

Хто нарадзіўся 24 лютага

1536 год: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра.

1935 год: Рыгор Барадулін, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі «Apple Computer» Стывен Пол Джобс.

24 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.

Дамашніх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хляве.

Калі на Уласа шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчаюць познюю вясну.

Sputnik