Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.

У гэты дзень у 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.

Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка

У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбунала.

У 1978 годзе Караль Вайтыла абраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.

У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла «Рабыня Ізаўра» – першага бразільскага серыяла на савецкім тэлебачанні.

Хто нарадзіўся 16 кастрычніка

1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.

1925 год: Мікалай Залозны, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О’Ніл.

16 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: «Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз». Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней. У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпуджвае ўсялякае зло. Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы ці забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыяльныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай агародніны можна адпудзіць нечысць.