Сёння Мазыр прымаў галоўнае свята аграрыяў «Дажынкі-2020», якое вянчае заканчэнне сельскагаспадарчых работ. З усіх раёнаў Гомельшчыны прыехалі дэлегацыі. У іх ліку і нараўляне.

З самай раніцы на плошчы Леніна было шматлюдна. Працавалі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, гандлёвыя рады з разнастайнымі ласункамі, шматлікія творчыя пляцоўкі, падворкі раёнаў. Лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці падымалі настрой яркімі нумарамі.

Афіцыйная частка пачалася шэсцем дэлегацый раёнаў, як іх апладысментамі віталі шматлікія госці і гараджане.

Кульмінацыяй стала ўрачыстая цырымонія ў знагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю.

Свята працягвалася да самага вечара. А скончылася феерверкам у гонар герояў жніва-2020.

Людміла НЕЎМЕРЖЫЦКАЯ, фота Віктара ПАЎЛАВА

Падрабязна аб тым, як прайшло свята, як у ім удзельнічалі нараўляне чытайце на старонках раённай газеты.