У суботу ў гарадскім парку пройдзе маштабнае мерапрыемства — абласная грамадска-патрыятычная акцыя «Маёй краіне» пад дэвізам «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй».
Жыхароў раёна і гасцей парадуюць выступленнямі творчыя калектывы абласной філармоніі, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў.
Акрамя таго, вас чакаюць разнастайныя выставы, майстар-класы, атракцыёны, гандлёвае абслугоўванне. Пачатак мерапрыемства ў 17.00.
Акцыя праходзіць па ініцыятыве вядучых грамадскіх аб’яднанняў рэгіёну пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Наталля ЛАПАЦІНА, фота з інтэрнэта