Гэты дзень з’яўляецца сто дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 238 дзён.
Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Гістарычныя падзеі 7 мая
У 1583 годзе была завершана перабудова Нясвіжскага замка.
У 1794 годзе Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал.
Хто нарадзіўся 7 мая
1911 год: Канстанцін Касмачоў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся індыйскі пісьменнік і паэт Рабіндранат Тагор і амерыканскі акцёр Гэры Купер.
7 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Савы Страцілата, Яўсевія, Ляонція і інш., а таксама вялебных Савы Пячэрскага, Фамы Юродзівага і Лізаветы Цудатворцы, якой маліліся пра пазбаўленне ад стомы.
Імя Яўсей асацыявалася ў нашых продкаў з пасяўной, Таму казалі: «Прыйшоў Яўсей – аўсы сей». Пра тое, што прыйшла пара сеяць авёс, сведчылі «завушніцы», якімі прыбіраліся бярозы, а таксама з’яўленне мурашоў.
Калі над гарызонтам у гэты дзень нізкія аблокі, у якіх добра відаць край, будзе навальніца і моцны вецер.
Sputnik