Гэты дзень з’яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 255 дзён.

Гістарычныя падзеі 20 красавіка
У 1906 годзе ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах горада Мінска) адбылася адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове.
Хто нарадзіўся 20 красавіка
1660 год: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст.
1776 год: Васіль Зражэўскі, беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся аўстралійская супермадэль Міранда Кэр і рускі канькабежац Павел Куліжнікаў.
20 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Георгія Спавядальніка і Акуліну.
Па народных уяўленнях, у гэты дзень прачыналіся русалкі. У даўніну жанчыны прыносілі на бераг адзенне і ўпрыгожванні, каб «задобрыць» водных духаў. Людзі верылі, што русалкамі становяцца маладыя дзяўчыны, якія загінулі не сваёй смерцю або ўтапіліся. Сустрэць іх можна было не толькі на рацэ або возеры, але і ў поле і нават паселішчы.
Хоць русалкі звычайна апісваюцца як вельмі прыгожыя і вясёлыя істоты, іх баяліся, таму што русалкі маглі зацягнуць пад ваду або заказытаць да смерці.
Калі на Акуліну ідзе моцны і працяглы дождж, у гэтым годзе будзе добры ўраджай калін і малін. Шмат зорак на небе прадвяшчалі добры ўраджай грыбоў і ягад, але назіраць за зоркамі можна было толькі на вуліцы – глядзець у акно 20 сакавіка лічылася дрэннай прыкметай.
Sputnik